Супрацоўнікі ўпраўлення крымінальнага вышуку ГУУС Мінгарвыканкама сумесна з калегамі з Ленінскага РУУС затрымалі двух прыяцеляў, якія маюць дачыненне да крадзяжу барсеткі з буйной сумай грашовых сродкаў.
Да праваахоўнікаў звярнуўся 28-гадовы мінчанін і паведаміў, што забыўся ў арандаваным аўто сумку з грашыма, дакументамі і банкаўскімі карткамі. Пры гэтым малады чалавек растлумачыў, што калі ён успомніў пра знікненне, транспартны сродак паспеў арандаваць іншы чалавек.
Па дапамогу пацярпелы звярнуўся да прадстаўнікоў каршэрынга. Яго супрацоўнікі звязаліся з мужчынам, які арандаваў аўто, аднак той запэўніў, што ніякай сумкі ў салоне транспартнага сродку на дадзены момант не знаходзіцца. Западозрыўшы няладнае, пацярпелы звярнуўся да супрацоўнікаў міліцыі.
Праваахоўнікі ўстанавілі, што да крадзяжу забытай маёмасці датычны 29-гадовы мінчанін, з якім раней гутарылі прадстаўнікі каршэрынга. Мужчына растлумачыў аператыўнікам, што пасля званка адміністратараў ён разам з таварышам выявіў на заднім сядзенні аўто сумку. Змесціва ў памеры 5600 долараў прыяцелі падзялілі, а барсетку, пашпарт і пасведчанне кіроўцы выкінулі ў ліфтавую шахту аднаго з дамоў.
Мінчан праваахоўнікі затрымалі па месцы жыхарства. Адзін з мужчын, на ўтрыманні якога знаходзіцца трое малалетніх дзяцей, не паспеў выдаткаваць грошы і схаваў іх у бачок ад унітаза. У другога фігуранта канфіскавана 50 даляраў, астатнія грошы, з яго слоў, ён выдаткаваў на асабістыя патрэбы.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв'ю: profinance.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/kradzezh
[2] https://zviazda.by/be/tags/groshy
[3] https://zviazda.by/be/tags/milicyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/zlamysnik