I хоць сёння ў часопiса «Вожык» як галоўнага заканадаўцы, кажучы сучаснай мовай, трэндаў у беларускай сатыры, далёка не тыя, «савецкiя», тыражы, усе мы любiм пажартаваць, пасмяяцца. Не знiкаюць розныя сатырычныя, гумарыстычныя жанры, зразумела, не толькi ў «Вожыку», але i на старонках iншых перыядычных выданняў.
У Дзень смеху, 1 красавiка, адзiн з калiдораў Мiнiстэрства iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь упрыгожылi карыкатуры і шаржы вядомага мастака Выдавецкага дома «Беларусь сегодня» Алега Карповiча. Тэматычна работы аб'яднаны адным абсягам — мастак прысвяцiў зробленае калегам па газетнай, лiтаратурнай справе. На карыкатурах, шаржах — журналiсты «СБ. Беларусь сегодня», «Сельской газеты», iншых перыядычных выданняў. Знайшлося месца i класiкам — Якубу Коласу, Янку Купале, славутаму беларускаму першадрукару Францыску Скарыне.
А яшчэ ўсе, хто знаёмiцца з выстаўкай, адзначаюць не толькi падабенства з персанажамi, але i шматаблiчнасць, якую мастак прыкмецiў у вобразах Людмiлы Рублеўскай, Уладзiмiра Саламахi, iншых вядомых лiтаратараў краiны. Асобны шарж сабраў разам i ўсiх галоўных рэдактараў «Вожыка» — Кандрата Крапiву, Уладзiмiра Корбана, Юлiю Зарэцкую, Валянцiна Блакiта, Мiхася Пазнякова, Алеся Пiсьмянкова...
Сяргей Шычко
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/syargey-shychko
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/vyyaulenchae-mastactva
[4] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-infarmacyi-respubliki-belarus
[5] https://zviazda.by/be/tags/karykatury
[6] https://zviazda.by/be/tags/sharzhy
[7] https://zviazda.by/be/tags/vystauka-sharzhau