Нацыянальны гістарычны музей Беларусі і Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж" увайшлі ў топ-5 лепшых музеяў СНД, паведамляе [1] БЕЛТА са спасылкай на даныя партала ТурСтат.
Турыстычны партал склаў рэйтынг лепшых музеяў гісторыі і культуры Расіі і іншых краін СНД для наведванняў і віртуальных экскурсій, анлайн-тураў і выставак.
У першую дзясятку таксама ўвайшлі Дзяржаўны гістарычны музей у Маскве, Нацыянальны музей Казахстана у Нур-Султане і Цэнтральны дзяржаўны музей Казахстана ў Алматы, Нацыянальны музей гісторыі Азербайджана ў Баку, Музей гісторыі Арменіі ў Ерэване, Дзяржаўны музей гісторыі Узбекістана ў Ташкенце, Нацыянальны музей гісторыі Малдовы ў Кішынёве і Нацыянальны музей Таджыкістана ў Душанбэ.
Рэйтынг складзены па выніках аналізу папулярнасці музеяў і прапаноў віртуальных тураў па музеях.
Прэв'ю: nesvizh-news.by
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/society/view/natsyjanalny-gistarychny-muzej-u-minsku-i-njasvizh-uvajshli-u-top-5-lepshyh-muzejau-snd-86469-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/muzey
[3] https://zviazda.by/be/tags/reytyng
[4] https://zviazda.by/be/tags/nacyyanalny-gistarychny-muzey
[5] https://zviazda.by/be/tags/nyasvizh