Намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай у эфіры тэлеканала АНТ [1] пракаментаваў падаўжэнне вясновых школьных канікул на тыдзень, паведамляе [2] БЕЛТА.
Тэрміны вясновых канікул падаўжаюцца [3] на 6 дзён - з 6 па 11 красавіка ўключна. Адукацыйны працэс у чацвёртай чвэрці будзе ажыццяўляцца з 13 красавіка па 30 мая 2020 года. У Мінадукацыі растлумачылі, такое рашэнне прынята з улікам пажаданняў бацькоў: у ведамства паступала да 100 званкоў у дзень з такой просьбай.
"Сёння распрацоўваюцца рэкамендацыі, якія будуць даведзены ў панядзелак-аўторак да ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі па тым, якім чынам неабходна скарэктаваць праграму, каб не пацярпелі вучні. Што тычыцца педагагічных работнікаў, то яны ў канікулярным рэжыме абавязаны наведваць сваё працоўнае месца", - сказаў Аляксандр Кадлубай.
На працягу наступнага тыдня будуць працаваць школьныя лагеры, дзе вучні занятыя мінімум паўдня.
Прэв'ю: storyfox.ru
Спасылкі
[1] https://ont.by/news/ministerstvo-obrazovaniya-prokommentirovalo-prodlenie-shkolnyh-kanikul
[2] https://www.belta.by/society/view/minobrazovanija-prokommentirovalo-prodlenie-vesennih-shkolnyh-kanikul-386034-2020/
[3] http://zviazda.by/be/news/20200404/1586024217-shkolnyya-kanikuly-u-belarusi-padouzhany-na-tydzen
[4] https://zviazda.by/be/tags/kanikuly
[5] https://zviazda.by/be/tags/shkola
[6] https://zviazda.by/be/tags/vuchni
[7] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-adukacyi