Улады правінцыі Юньнань на паўднёва-захадзе Кітая плануюць пабудаваць высакахуткасную чыгуначную магістраль (ВХМ), якая звяжа Куньмін, адміністрацыйны цэнтр правінцыі, і Ліцзян, другі горад гэтай правінцыі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Новая ВХМ агульнай працягласцю 430 км будзе пабудавана для цягнікоў на магнітнай падушцы з максімальнай хуткасцю не менш за 350 км у гадзіну, заявіў намеснік кіраўніка правінцыйнага камітэта па справах развіцця і рэформаў Чжоў Мінсінь. Па словах чыноўніка, праект абыйдзецца ў 100 млрд юаняў(14,2 млрд долараў). Чакаецца, што гэты турыстычны маршрут прыцягне большую колькасць пасажыраў, дадаў ён.
Цяпер пасажырам, якія едуць з Куньміна ў Ліцзян, даводзіцца аб'язджаць горад Далі. Абмежаваная прапускная здольнасць чыгункі не можа задаволіць запатрабаванні ў пасажырскіх і грузавых перавозках, якія растуць.
Ліцзян вядомы старажытнай гісторыяй і заснежанай гарой Юйлун. Гэты горад разам з Куньмінам з'яўляецца папулярным турыстычным напрамкам.
Прэв’ю: fb.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya