Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі запускае на сваіх пляцоўках у сацыяльных сетках новы праект "I БРСМ I анлайн".
Першы тыдзень ён будзе некалькі больш арыентаваны на школьную аўдыторыю. Паколькі канікулы прадоўжаны, дзецям будзе прапанавана напоўніць іх карысным і цікавым зместам. Мяркуецца, што хлопчыкам і дзяўчынкам прыйдуцца па душы парады па правядзенні вольнага часу ад папулярных вядучых і артыстаў беларускай эстрады: Дзяніса Дудзінскага, Івана Падрэза, Жана Сянкевіча, Наталлі Тамела, Дзядзькі Вані, Данаі, Ксеніі Галецкай, Івана Зданюка. Свае пажаданні падрыхтуюць таксама Хелена Мерааі, Alen Hit і Zenа.
У той жа час разнапланавая тэматыка праекта разлічана на ўключэнне ў яго моладзі рознага ўзросту. У прыватнасці, у красавіку на цэнтральных пляцоўках БРСМ у stories і стужцы сацыяльных сетак Instagram і ў "УКантакце" будуць прапанаваны варыянты зарадак і трэніровак з удзелам знакамітых беларускіх спартсменаў -- алімпійскіх чэмпіёнаў, чэмпіёнаў свету, майстроў спорту. Дарэчы, запланаваны прамыя эфіры з паўнавартаснымі трэніроўкамі, якія будуць чаргавацца з майстар-класамі ад вядучых танцавальных калектываў па розных напрамках.
Для правядзення анлайн-серыі майстар-класаў па аратарскім майстэрстве, стварэнню свайго міні-праекта ў школах і ўніверсітэтах, рабоце ў камандзе запрошаны вядучыя тэлеканалаў і прадстаўнікі event-сферы, дызайнеры, блогеры, фатографы. Кожны ўдзельнік праекту, не выходзячы з дома, зможа пабываць на анлайн-экскурсіях у музеях, міні-акустычных канцэртах, паслухаць лекцыі па мастацтве. Упершыню дзецям прапануюць фотасесію ў рэжыме анлайн.
На платформе зваротнай сувязі БРСМ чакае ад хлопчыкаў і дзяўчынак пажаданні па далейшаму запрашэнні ў праект маладзёжных куміраў. Калі ён прыйдзецца моладзі па душы, тады стане пастаянным.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/brsm
[2] https://zviazda.by/be/tags/praekt