Галоўны пазаштатны інфекцыяніст Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Ігар Карпаў патлумачыў, чым збіваць павышаную тэмпературу пры каранавіруснай інфекцыі, паведамляюць «Мінск-Навіны» [1].
- Раю ўжываць перш за ўсё парацэтамол і лекавыя прэпараты на яго аснове, - адзначыў Ігар Карпаў. - У дачыненні да выкарыстання ў якасці гарачкапаніжальнага сродку пры каранавіруснай інфекцыі ібупрофена замежныя эксперты адклікаюцца даволі стрымана.
Таксама прафесар удакладніў, чаму лёгкую форму COVID-19 не лечаць.
- Пры бессімптомным і няцяжкім працяканні каранавіруса арганізм спраўляецца з інфекцыяй сам за кошт фарміравання спецыфічнага імунітэту, - канстатаваў Ігар Карпаў.
Прэв'ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/infekczionist-obyasnil-kogda-stoit-prinimat-paraczetamol/
[2] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus