Усе турысты, якія куплялі пуцёўкі ў турфірмах, вярнуліся ў Беларусь, паведаміла дырэктар Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Ірына Варановіч. Пра гэта інфармуе прэс-служба ведамства. [1]
"Па дадзеных тураператараў і турагентаў, на сёння беларускіх арганізаваных турыстаў за мяжой няма. Пэўныя праблемы былі пры вяртанні апошніх 6 чалавек - турыстаў з Тайланда, але яны ўчора ўжо вярнуліся ў Мінск", - распавяла Ірына Варановіч.
Што тычыцца самастойных турыстаў, якія арганізоўвалі свой адпачынак без дапамогі турфірмаў, то некаторыя з іх яшчэ застаюцца за мяжой. Іх дакладную колькасць складана назваць. Над іх вяртаннем працуе Міністэрства замежных спраў сумесна з іншымі дзяржаўнымі органамі.
Раней ведамства паведамляла [2], што за мяжой знаходзіліся 8 тысяч арганізаваных турыстаў.
Спасылкі
[1] https://t.me/MSTBELARUS
[2] http://zviazda.by/be/news/20200319/1584630870-pradstauniki-turindustryi-nikoli-raney-z-takimi-vyklikami-my-ne-sutykalisya
[3] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[4] https://zviazda.by/be/tags/turyzm