Маці галоўнага трэнера «Манчэстар Сіці» Пепа Гвардыёлы памерла, паведамляе by.tribuna.com [1].
Як паведамляе клуб, Далорэс Сала Карыа памерла ў прыгарадзе Барселоны праз каранавірус. Ёй было 82 гады.
«Усе, хто звязаны з клубам, выказваюць свае самыя шчырыя спачуванні ў гэты самы сумны час Пепу, яго сям'і і ўсім іх сябрам», - гаворыцца ў паведамленні «Сіці».
Раней Гвардыёла ахвяраваў мільён еўра каталонскай бальніцы на барацьбу з каранавірусам.
Прэв'ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://by.tribuna.com/football/1084741436.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus