Міністэрства аховы здароўя сертыфікавала тэст-сістэму для выяўлення каранавіруса, створаную віцебскімі распрацоўшчыкамі, паведаміў TUT.BY [1] прадстаўнік кампаніі.
Міністэрства аховы здароўя зарэгістравала і дазволіла прымяненне тэст-сістэм, створаных віцебскімі распрацоўшчыкамі, у абыход звыклых працэдур сертыфікацыі, якія могуць займаць некалькі месяцаў. Паскораны допуск да выпуску звязаны з актуальнасцю і запатрабаванасцю падобных тэстаў, адзначылі ў кампаніі.
— З заўтрашняга дня пачнецца вытворчасць. За першы дзень зробім колькасць тэстаў для правядзення тысячы даследаванняў. Далей пойдзем па нарастаючай з выхадам на 10 тысяч даследаванняў на дзень, - распавёў Сяргей Іваноў, кіраўнік савета дырэктараў групы кампаній "Палімерканструкцыя", куды ўваходзіць ТАА "СІВітал".
Кампанія "СІВітал" у канцы сакавіка распрацавала тэст-сістэмы для выяўлення РНК каранавіруса на аснове ПЦР-даследавання. Яны дазваляюць даведацца вынік на працягу паўтары гадзіны. Як паведамлялі раней прадстаўнікі кампаніі, магутнасці вытворчасці дазволяць праводзіць да 100 тысяч даследаванняў на тыдзень. Выкарыстоўваць тэст-сістэмы па выяўленні каранавіруса будуць прызначаныя Міністэрствам аховы здароўя спецыялізаваныя лабараторыі.
Прэв'ю: Вольга Шукайла, tut.by
Спасылкі
[1] https://news.tut.by/economics/679499.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspres-testy
[3] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-ahovy-zdarouya
[4] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus