Чатырохкратная алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава паказала эфектыўныя практыкаванні для заняткаў дома. Відэаролік з трэніроўкай яна размясціла на сваёй старонцы ў Instagram [1].
"У гэтыя дні, як ніколі актуальная тэма - падтрыманне здароўя фізічнага і душэўнага з дапамогай заняткаў спортам у хатніх умовах. Вядома, лепш за ўсё прабегчыся і пазаймацца на свежым паветры, але не ва ўсіх сёння ёсць такая магчымасць. Разумная спартыўная нагрузка , якая падыходзіць вашаму арганізму, актывізуе ахоўныя сілы арганізма, падымае настрой", - напісала пад ролікам спартсменка.
Спасылкі
[1] https://www.instagram.com/p/B-pQp7Qn2tH/?utm_source=ig_web_button_share_sheet
[2] https://www.instagram.com/p/B-pQp7Qn2tH/?utm_source=ig_embed&utm_campaign=loading
[3] https://www.instagram.com/dadofun/?utm_source=ig_embed&utm_campaign=loading
[4] https://zviazda.by/be/tags/sport
[5] https://zviazda.by/be/tags/darya-domrachava