У Беларусі з'явіўся партал stopcovid.belta.by [1] з аператыўнымі дадзенымі па сітуацыі з каранавірусам.
На партале размешчаны дадзеныя аб колькасці тых, хто захварэў, выздаравеў і памёр ад каранавіруснай інфекцыі, прыводзяцца звесткі па абласцях і Мінску. Таксама сабрана інфармацыя аб дзейнасці дзяржорганаў, звязанай з сітуацыяй з COVID-19, размешчаныя афіцыйныя дакументы па гэтай тэме.
Спасылкі
[1] http://stopcovid.belta.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus