На узлеску маiм дуб вячысты стаiць,
Ад замовы баронiць, сцеражэ ад бяды.
Каранi у зямельцы, дзе продак ляжыць,
Вершалiна ў нябёсах, дзе жыцьмуць дзяды.
Колькi дзён па-над iм праляцела, прайшло —
Усяго не злiчыць, не назваць, не ўявiць...
Для адных — нiбы помах iмклiвым крылом,
Для другiх тыя днi — як бясконцая нiць.
Я не з тымi, хто кошту не ведае дням, —
Скарб мiнулых iмгненняў у сэрцы нашу.
За мiнулыя днi я удзячны сябрам,
А за тыя, што прыйдуць, — прад лёсам прашу.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/yaugen-pyasecki
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/tags/fotaslova-yaugena-pyaseckaga