Згодна з апублікаванымі Міністэрствам аховы здароўя дадзенымі [3], у Беларусі зарэгістравана 1066 выпадкаў каранавіруса.
На стацыянарным лячэнні знаходзяцца 976 чалавек. У большай часткі пацыентаў захворванне працякае ў лёгкай ці сярэдняй форме. 33 пацыенты маюць патрэбу ў падтрымцы апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх, ім праведзены медыцынскія кансіліумы з удзелам вядучых інфекцыяністаў і анестэзіёлагаў-рэаніматолагаў.
Пасля праходжання лячэння выздаравелі 77 чалавек.
Новых выпадкаў смерці ад каранавіруснай інфекцыі за мінулыя суткі не зарэгістравана. Па апошніх дадзеных - колькасць смяротных зыходаў складае 13.
На партале stopcovid.belta.by [4] даюцца і лічбы па рэгіёнах:
Нагадаем, учора ў Беларусь прыбыла [5] місія СААЗ. Афіцыйная праца місіі пачалася сёння і працягнецца да суботы - 11 красавіка.
Плануецца, што спецыялісты наведаюць установы аховы здароўя Мінска, а таксама Мінскай і Віцебскай абласцей.
Прэв'ю: europa.eu
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/zdaroue-0
[3] https://web.telegram.org/#/im?p=@minzdravbelarus
[4] http://stopcovid.belta.by/
[5] http://www.zviazda.by/be/news/20200408/1586322824-misiya-saaz-prybyla-u-belarus
[6] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[7] https://zviazda.by/be/tags/belarus