У Брэсце падчас пагрузачных работ смяротную траўму атрымаў 54-гадовы мужчына, паведаміў [1] БелТА першы намеснік начальніка абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Васіль Бацук.
Няшчасны выпадак адбыўся раніцай 3 красавіка на вытворчай базе філіяла аднаго з будаўнічых прадпрыемстваў. Паводле папярэдніх дадзеных, у небяспечнай зоне працы казлавога крана апынуўся мантажнік будаўнічых канструкцый. Падчас страпоўкі грузу ён падняўся на штабель складаваных жалезабетонных пліт. Адна з іх, страціўшы ўстойлівасць, зрушылася, перакулілася і ўпала на мужчыну. Работнік атрымаў несумяшчальныя з жыццём траўмы.
У інспекцыі працы высвятляюць абставіны няшчаснага выпадку. У прыватнасці, спецыялісты ўсталююць, ці выконваліся патрабаванні пры складзіраванні пліт, тэхналогія бяспечнага правядзення пагрузачных работ і па якой прычыне мужчына быў дапушчаны ў зону працы крана.
Афіцыйны прадстаўнік абласнога УСК Дзмітрый Іванюк дадаў, што Брэсцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта па гэтым факце праводзіць праверку. Следчыя забралі дакументацыю па ахове працы і службовыя інструкцыі. Прызначана судова-медыцынская экспертыза, якая ўсталюе дакладную прычыну смерці мужчыны.
Прэв'ю: Брэсцкі веснік
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/v-breste-pri-pogruzke-zhelezobetonnyh-plit-pogib-rabochij-386429-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni
[3] https://zviazda.by/be/tags/brest