У мэтах своечасовага рэагавання на становішча ў сферы забеспячэння бяспекі дарожнага руху, прафілактыкі і зніжэння цяжару наступстваў ДТЗ з удзелам непаўналетніх пасажыраў на тэрыторыі Гомельскай вобласці з 8 па 17 красавіка будзе праходзіць прафілактычнае мерапрыемства “Дзіця -- галоўны пасажыр”, скіраванае на прафілактыку дарожна-транспартнага траўматызму непаўналетніх пасажыраў. Пра гэта паведамляе сайт УУС аблвыканкама.
Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што, згодна з Правіламі дарожнага руху, перавозка дзяцей у легкавым аўтамабілі, абсталяваным рамянямі бяспекі, павінна ажыццяўляцца з выкарыстаннем:
За невыкарыстанне дзіцячага ўтрымліваючага прыстасавання ў выпадках, калі яно абавязкова, кіроўцы транспартных сродкаў могуць быць прыцягнутыя, згодна з ч. 5 арт. 18.14 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь, да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе папярэджання або штрафу ў памеры да чатырох базавых велічынь. У выпадку паўторнага парушэння адказнасць надыходзіць у адпаведнасці з ч. 12 арт. 18.14 КаАП і цягне накладанне штрафу ў памеры ад 2 да 8 базавых велічынь.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/dzicya-galouny-pasazhyr
[2] https://zviazda.by/be/tags/pasazhyr