Ён разлічаны на ўсіх, хто хоча кожны дзень спасцігаць нешта новае, цікавае і пазнавальнае.
Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства запрашае на свой сайт, дзе прама цяпер можна віртуальна акунуцца ў свет адкрыццяў, творчасці і стаць творцам сваёй прасторы – дыстанцыйна, не выходзячы з дому.
Кожны можа выбраць сабе занятак па душы: даглядаць за жывёламі і раслінамі, навучыцца прадказваць надвор'е, беражліва ставіцца да навакольнага свету, змяняць з дапамогай розных тэхнік прадметы побыту і яшчэ многае-многае іншае.
Педагогі Цэнтра прапануюць майстар-класы, навучальныя семінары, заняткі, дапамагаюць знайсці цікавую справу, якая будзе захапленнем ўсяго жыцця, а, магчыма, і будучай прафесіяй. Можна прыняць удзел у конкурсах эколага-біялагічнага і турысцка-краязнаўчага напрамкаў, праектах, акцыях.
Відэа і інфарамацыйныя матэрыялы праекта прадстаўлены [1] на сайце Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства.
Надзея НІКАЛАЕВА
Прэв'ю: pomnipro.ru
Спасылкі
[1] https://rcek.by/video/
[2] https://zviazda.by/be/tags/adukacyya