Наталля Селях, жыхарка вёскі Гайна Лагойскага раёна, атрымала званне «Жанчына года Міншчыны — 2019» у намінацыі «Гаспадыня вёскі». Наталля Міхайлаўна дапамагае мужу — на сваім падворку яны стварылі аграсядзібу «Гаенскія вытокі», якая прызнана найлепшай у вобласці. Наталля будзе прадстаўляць Міншчыну на рэспубліканскім конкурсе. На аграсядзібе ёсць свой невялікі сад. Учора, калі я наведаў «Гаенскія вытокі», гаспадыня бяліла дрэвы.
Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya