Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда лічыць ідэю правядзення выбараў кіраўніка дзяржавы 10 мая па пошце адным з магчымых выхадаў ва ўмовах эпідэміі каранавіруса. Пра гэта ён заявіў у чацвер у эфіры Польскага радыё, піша [1] ТАСС.
"Выбары павінны адбыцца 10 мая", - сказаў Дуда, падкрэсліўшы, што такое рашэнне было прынята ў адпаведнасці з канстытуцыяй спікерам Сейма. Паводле яго слоў, "на першым месцы жыццё і здароўе грамадзян", "але важны і канстытуцыйны парадак, бесперапыннасць улады, якая забяспечваецца за кошт правядзення дэмакратычных выбараў".
"Адзіны шлях - стварыць умовы для бяспечнага правядзення выбараў", - лічыць кіраўнік дзяржавы. "Паштовае галасаванне - гэта тое, што можна зрабіць", - адзначыў ён. "Калі выбары пройдуць па пошце з захаваннем усіх палажэнняў закона, то я за, але яны павінны праводзіцца так, каб бяспека грамадзян была гарантаваная", - падкрэсліў Дуда.
Прэв'ю: 24tv.ua
Спасылкі
[1] https://tass.ru/mezhdunarodnaya-panorama/8197533
[2] https://zviazda.by/be/tags/vybary
[3] https://zviazda.by/be/tags/polsha
[4] https://zviazda.by/be/tags/andzhey-duda
[5] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus