Па дадзеных на раніцу 9 красавіка ў Магілёўскай вобласці зарэгістраваны 41 пацверджаны выпадак каранавіруснай інфекцыі. Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Старавойтаў, інфармуе mogilevnews.by [1].
«Варта адзначыць аператыўную і зладжаную работу медыкаў рэгіёну - усё новыя выпадкі выяўленай інфекцыі пацверджаны ў людзей, якія ўжо знаходзіліся ў стацыянарах як кантакты першага ўзроўню», - падкрэсліў суразмоўца.
З пачатку распаўсюджвання інфекцыі выпадкі захворвання на каранавірус на тэрыторыі вобласці выяўлены ў Бабруйску, Кіраўску, Крычаве, Магілёве, Асіповічах, Слаўгарадзе і Шклове.
Прэв'ю: europa.eu
Спасылкі
[1] https://mogilevnews.by/news/09-04-2020-10-20/63430
[2] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[3] https://zviazda.by/be/tags/magilyouskaya-voblasc