Банкаўскі працэсінгавы цэнтр павялічыў ліміт аперацый па бескантактавых картках без уводу ПІН-кода да Br80, паведамляе БЕЛТА [1].
"Банкаўскі працэсінгавы цэнтр 9 красавіка настроіў увесь парк бескантактавага тэрмінальнага абсталявання, падключанага да прадпрыемства, для правядзення аперацый па бескантактавых картках з лімітам да Br80 без уводу ПІН-кода", - паведамілі на прадпрыемстве.
Раней у арганізацыях гандлю і сэрвісу плацяжы без абавязковага ўводу ПІН-кода былі магчымы толькі да Br20.
Такім чынам, з 9 красавіка пры аплаце з дапамогай бескантактавай карткі, банкамі-экваерамі якіх з'яўляюцца Беларусбанк, Белаграпрамбанк, БПБ-Ашчадбанк, БСБ Банк і Парытэтбанк, сістэм БелКарт, Mastercard, VISA, МІР ліміт складае Br80. Пры гэтым ліміт па картках UPI - Br45.
Першая бескантактавая картка ў Беларусі была персаналізавана Банкаўскім працэсінгавым цэнтрам у 2012 годзе. З таго часу доля бескантактавых плацяжоў расце. У сакавіку бягучага года больш за 50 працэнтаў усіх аперацый банкаў-кліентаў БПЦ было праведзена з выкарыстаннем NFC-тэхналогіі. На год раней гэты паказчык склаў 30 працэнтаў. За 2019 год бескантактавых аперацый было праведзена ў 2,5 раза больш, чым у 2018 годзе.
Прэв'ю: plusworld.ru
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/economics/view/bankauski-pratsesingavy-tsentr-pavjalichyu-limit-pa-beskantaktavyh-kartkah-bez-uvodu-pin-koda-da-br80-86615-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/kartki