У бягучай сітуацыі Беларусь звярнулася з просьбай аб дадатковых сродках спецыяльна для фінансавання найбольш тэрміновых закупак для нашых медыцынскіх устаноў, а таксама ў мэтах мінімізацыі прагназуемых негатыўных эканамічных наступстваў глабальнага каранакрызіса. Пра гэта заявіў [1] начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз, адказваючы на пытанне партала TUT.BY
- У нас з Еўрасаюзам, у прынцыпе, ужо на працягу многіх гадоў адпрацавана схема супрацоўніцтва ў сферы тэхнічнай дапамогі, мы разам плануем найбольш актуальныя сферы выкарыстання такіх сродкаў. Толькі па лініі аднаго з інструментаў - краінавай праграмы ЕС для Беларусі - мы атрымліваем штогод каля 30 млн. еўра. Дарэчы, гэта на парадак менш, чым большасць іншых краін-суседзяў ЕС.
Зараз Еўрасаюз прыняў рашэнне аб выдзяленні ў сувязі з пандэміяй каранавіруса мэтавай фінансавай дапамогі краінам Усходняга партнёрства, куды, як вядома, уваходзіць і Беларусь.
Таму лагічна, што ў бягучай сітуацыі мы звярнуліся з просьбай аб дадатковых сродках спецыяльна для фінансавання найбольш тэрміновых закупак для нашых медыцынскіх устаноў, а таксама ў мэтах мінімізацыі прагназуемых негатыўных эканамічных наступстваў глабальнага каранакрызіса.
Відавочна, што спад дзелавой актыўнасці ва ўсім свеце і ў той жа Еўропе, у прыватнасці, адаб'ецца на нашых прадпрыемствах. Таму для нас вельмі важна выкарыстаць усе магчымасці, каб максімальна падстрахавацца. Гэта работа вядзецца на ўзроўні ўрада, іншых профільных дзяржаўных органаў, прытым па розных напрамках.
З ЕС мы абмяркоўваем розныя формы і аб'ёмы такога садзейнічання. Нашы партнёры дэманструюць у гэтым пытанні высокую адкрытасць, што мы вельмі шануем. Аднак пра падрабязнасці гаварыць пакуль заўчасна.
Раней высокі прадстаўнік Еўрапейскага саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі - віцэ-прэзідэнт Еўрапейскай камісіі Жозэп Барэль заявіў [2], што ЕС мае намер выдзеліць Беларусі 60 мільёнаў еўра на мэты аховы здароўя і эканомікі.
Прэв'ю: pinterest.com
Спасылкі
[1] http://mfa.gov.by/press/news_mfa/af88ddf45b78e761.html
[2] http://zviazda.by/be/news/20200409/1586417269-es-mae-namer-vydzelic-belarusi-60-milyonau-eura-na-mety-ahovy-zdarouya-i
[3] https://zviazda.by/be/tags/eurasayuz
[4] https://zviazda.by/be/tags/belarus