Вызначаны дадатковыя пункты адпачынку і харчавання кіроўцаў, запраўкі транспартных сродкаў для перавозчыкаў, якія праязджаюць транзітам па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, паведамляе Міністэрства транспарту і камунікацый.
У адпаведнасці з рашэннем Міжведамаснай рабочай групы па прадухіленні завозу і распаўсюджвання выпадкаў інфекцыі, выкліканай каранавірусам, у Рэспубліцы Беларусь у пералік рэспубліканскіх аўтамабільных дарог, па якіх абавязаныя праязджаць транспартныя сродкі, якія выконваюць транзітныя перавозкі, і на якіх магчымы прыпынак (стаянка) для адпачынку і харчавання кіроўцаў, запраўкі транспартных сродкаў, уключаны дадатковыя пункты:
М-1/Е30 Брэст (Казловічы) — Мінск — мяжа Расійскай Федэрацыі (Рэдзькі), 286 км — АЗС «Лукойл» (права), АЗС «Юнайтэд Компані» (лева)
М-5 Мінск — Гомель, 44 км — АЗС «Беларуснафта»
М-5 Мінск — Гомель, 47 км — АЗС «Беларуснафта»
Р-23, 111 км — АЗС «Беларуснафта»
Спампаваць абноўленыя карты маршрутаў руху транзітных транспартных сродкаў па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь можна на сайце Мінтранса.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв'ю: politring.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/kirouca
[2] https://zviazda.by/be/tags/autamabil
[3] https://zviazda.by/be/tags/autazaprauka