Гэта адно з мерапрыемстваў акцыі па навядзенні парадку на зямлі, разлічанай на ўвесь красавік. Запланавана нямала. І хоць асноўны «ўдар» будуць трымаць камунальнікі, да справы мяркуюць далучыцца і сельскія Саветы.
Новы сквер будзе разбіты на пляцоўцы па вуліцы Карла Маркса, побач з месцам для канцэртнай сцэны. У юбілейны год Перамогі тут з'явіцца 75 маладых дубкоў, а сама алея атрымае назву Перамогі. Удзел у пасадках возьмуць камунальныя службы, прадстаўнікі гарадскіх устаноў і прадпрыемстваў.
Больш чым у папярэднія гады будзе высаджана кветак. У красавіку на клумбах з'явяцца петуніі, аксаміткі, сальвіі, агератумы, лабеліі, бегоніі і шмат іншых. Камунальныя службы вядуць абрэзку дрэў і кустоў, чысцяць тратуары і дарогі, беляць дрэвы, фарбуюць электраапоры, лаўкі, агароджы, вядзецца ўстаноўка новых сметніц.
На тэрыторыі сельсаветаў таксама наводзіцца парадак. Як паведаміў старшыня Гнезнаўскага сельскага Савета дэпутатаў Сяргей СТАНІСЛАЎЧЫК, цяпер у аграгарадку актыўна прыбіраецца парк. Жыхары іншых населеных пунктаў наводзяць парадак у сваіх дварах і каля праезнай часткі. Мясцовыя старасты пры неабходнасці нагадваюць жыхарам, каб тыя захоўвалі чысціню на сваіх сядзібах.
Сочаць за парадкам і на тэрыторыі Краснасельскага сельсавета. Значную дапамогу вяскоўцам аказвае мясцовае сельгаспрадпрыемства «Няверавічы». Кіраўніцтва выдзяляе трактар, каб жыхары змаглі прыбраць буйнагабарытнае смецце. Людзі выходзяць на прыборку агульных тэрыторый: паркавых зон, вуліц. Падчас месячніка на тэрыторыі сельсавета ў аграгарадку Юбілейны будзе створаны дэндрарый. Як расказала старшыня Краснасельскага Савета дэпутатаў Людміла Дзямешчык, пасадка дрэў будзе мець сімвалічнае значэнне і прысвечана 75-годдзю Перамогі.
Маргарыта УШКЕВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/margaryta-ushkevich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/regiyony-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/75-goddze-vyalikay-peramogi
[5] https://zviazda.by/be/tags/vaukavysk
[6] https://zviazda.by/be/tags/dobrauparadkavanne