9 красавіка ў 17:18 выратавальнікам паступіла паведамленне аб пажары ў гарадскім пасёлку Чырвоная Слабада Салігорскага раёна, перадае [1] МНС.
Калі падраздзяленні МНС прыбылі да месца выкліку, было ўстаноўлена, што на тэрыторыі МТФ "Чырвоная Слабада" сельскагаспадарчага філіяла ААТ "Салігорскі райаграсэрвіс" гарыць малочна-даільны блок. Работнікамі прадпрыемства было эвакуявана 500 галоў буйной рагатай жывёлы.
Пажар лакалізаваны і ліквідаваны ратавальнікамі. У выніку агнём пашкоджаны дах малочна-даільнага блока па ўсёй плошчы. Прычына здарэння высвятляецца. Разгляданая версія- парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў, цеплагенерыруючых агрэгатаў і прылад.
Спасылкі
[1] https://mchs.gov.by/glavnoe/305223/
[2] https://zviazda.by/be/tags/pazhar
[3] https://zviazda.by/be/tags/mns
[4] https://zviazda.by/be/tags/saligorsk