Перад стартам 4-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе 10 красавіка ў 18:25 па маскоўскім часе ў эфір "Матч ТБ" выйдзе спецыяльны рэпартаж "Беларускі сезон. Нястрымныя", піша matchtv.ru [1].
Гледачы даведаюцца, як у эпоху глабальнага каранціну жыве самы вірусаўстойлівы турнір на планеце.
Расійскія журналісты пазнаёмяць сваіх тэлегледачоў з самым вядомым беларускім заўзятарам Валерыем Калантаем, у народзе вядомым як чалавек-баян, і з легіянерам Мома Янсанэ з Гвінеі, з самым багатым клубам - брэсцкім "Дынама", куды у 2018 годзе прыязджаў [2] Дыега Марадона, і з самым бедным [3] - "Слуцкам", які збіраюць грошы з дапамогай краўдфандынгу.
"Матч ТБ" набыў правы на паказ матчаў чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе і Кубку Беларусі за $210000.
Спасылкі
[1] https://matchtv.ru/football/matchtvnews_NI1178666_Neuderzhimyje_Match_TV_rasskazhet_o_samom_stojkom_futbolnom_chempionate_v_Jevrope
[2] http://zviazda.by/be/news/20180717/1531838650-yak-dyega-maradona-pabyvau-u-belarusi
[3] http://zviazda.by/be/news/20200402/1585845185-sfk-sluck-abvyasciu-kraudfadyng
[4] https://zviazda.by/be/tags/match
[5] https://zviazda.by/be/tags/tb
[6] https://zviazda.by/be/tags/belaruski-futbol