У Беларусі прынята рашэнне аб новым падаўжэнні вясновых школьных канікул - да 18 красавіка ўключна. Пра гэта БЕЛТА [3] паведамілі ў Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі.
"З улікам наяўнага эпідэміялагічнага становішча, сезонным уздымам захворвання на вострыя рэспіраторныя вірусныя інфекцыі, грып, іншыя інфекцыі і неабходнасцю стабілізацыі становішча кіраўніком дзяржавы падтрымана прапанова Мінадукацыі і Міністэрства аховы здароўя аб працягу вясновых канікул ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі да 18 красавіка", - праінфармавалі ў Адміністрацыі Прэзідэнта.
Міністэрствам адукацыі будуць скарэкціраваны навучальныя праграмы і каляндарна-тэматычнае планаванне па кожным вучэбным прадмеце за кошт падтрымліваючых і стымулюючых заняткаў.
"У сувязі з працягам вясновых школьных канікул працягнуць працу прышкольныя лагеры. Яны будуць функцыянаваць па заяўным прынцыпе з правядзеннем усіх неабходных санітарна-эпідэмічных мерапрыемстваў. Будуць працаваць аб'яднанні па інтарэсах. Дзеці, якія застануцца дома, могуць заняцца самаадукацыяй, - распавяла прэс-сакратар Мінадукацыі Людміла Высоцкая. - Акрамя таго, Мінадукацыяй сумесна з Нацыянальным інстытутам адукацыі для школьнікаў распрацаваны інтэрактыўныя праграмы па асобных прадметах. Усю неабходную інфармацыю можна знайсці ў Telegram-канале Міністэрства адукацыі і на сайце Нацыянальнага інстытута адукацыі".
Зараз распрацоўваецца каляндарна-тэматычнае планаванне (карэкціроўка навучальнага плана) па прадметах у сувязі з працягам канікул. "Вучэбны год падаўжаць не плануецца. Ён завершыцца 30 мая", - падкрэсліла прэс-сакратар.
Як паведамлялася [4], раней тэрміны вясновых канікул былі падоўжаныя на 6 дзён - з 6 па 11 красавіка ўключна.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/adukacyya
[3] http://belta.by
[4] http://zviazda.by/be/news/20200404/1586024217-shkolnyya-kanikuly-u-belarusi-padouzhany-na-tydzen
[5] https://zviazda.by/be/tags/kanikuly
[6] https://zviazda.by/be/tags/vyasnovyya-kanikuly