Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў сакавіку ў параўнанні з лютым склаў 100,9%, са снежнем 2019 году - 102,7%, паведамілі [1] ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Базавы індэкс спажывецкіх цэн, які выключаў змяненне цэн на асобныя тавары і паслугі, схільныя да ўплыву фактараў адміністрацыйнага і сезоннага характару, у сакавіку ў параўнанні з лютым склаў 101,1%, са снежнем 2019 году - 102%.
Харчовыя тавары ў сакавіку падаражэлі на 0,3% у параўнанні з лютым і на 2,1% у параўнанні са снежнем 2019-га.
Цэны на нехарчовыя тавары выраслі на 1,3% у параўнанні з лютым і на 2,5% у параўнанні са снежнем 2019-га.
Паслугі ў сакавіку ў параўнанні з лютым падаражэлі на 1,2%, у параўнанні са снежнем 2019-га - на 4,1%.
Спасылкі
[1] http://belstat.gov.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/inflyacyya