Міністэрства аховы здароўя просіць царкву па магчымасці праводзіць ўсе набажэнствы на вуліцы з-за сітуацыі з каранавірусам. Пра гэта паведаміла намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан.
Намеснік міністра расказала пра сустрэчы з кіраўніцтвам праваслаўнай і рымска-каталіцкай цэркваў. Медыкі выказалі пажаданні па правядзенні святаў з улікам сітуацыі з каранавірусам. "Намі знойдзена поўнае ўзаемаразуменне", - адзначыла яна. Алена Богдан удакладніла, што асноўным пажаданнем было "максімальна вывесці правядзенне ўсіх царкоўных рытуалаў, службаў на вуліцу, дзе паніжана рызыка распаўсюджвання інфекцыі".
Намеснік міністра заклікала вернікаў паставіцца з разуменнем да гэтай меры.
Паводле яе слоў, святары звернуцца да парафіянаў і папросяць тых, у каго ёсць хранічныя захворванні, прыкметы інфекцыі, устрымацца ад наведвання храма. Яна нагадала, што ўсе жадаючыя змогуць паглядзець святочныя велікодныя богаслужэнні ў прамой трансляцыі.
Прэв'ю: polotsk.info
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/carkva
[2] https://zviazda.by/be/tags/nabazhenstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/bogasluzhenne
[4] https://zviazda.by/be/tags/velikodnae-bogasluzhenne