Каб сумеснымi намаганнямi наладзiць работу па прафiлактыцы вiрусных iнфекцый, у тым лiку каранавiруса, важна праводзiць работу з усiмi ўразлiвымi катэгорыямi насельнiцтва. Менавiта гэтаму кiрунку ўдзяляюць асаблiвую ўвагу члены Савета Рэспублiкi ад Гомельскай вобласцi Ала Смаляк i Таццяна Абель.
— Мы ўжо выпрацавалi з нашым партнёрам, Камiтэтам па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Гомельскага аблвыканкама, алгарытм дзеянняў: як дапамагчы i засцерагчы ад вiруса людзей, старэйшых за 60 гадоў, — кажа член Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi па адукацыi, навуцы, культуры i сацыяльным развiццi, старшыня Гомельскай абласной арганiзацыi Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Ала Смаляк. — З супрацоўнiкамi сацыяльных службаў штодня праводзiм сумесную работу. Дастаўляем прадукты харчавання, тавары першай неабходнасцi, медыцынскiя рэцэпты i прэпараты па прызначэннi ўрача.
Ала Вiктараўна звярнула ўвагу на тое, што ў Гомельскай вобласцi валанцёры ўжо зрабiлi больш 340 так званых вiзiтаў «да дзвярэй». Асаблiвая ўвага ўдзяляецца падапечным медыка-сацыяльнай службы Чырвонага Крыжа «Дапамога».
— Iх у нас каля 150 чалавек. Валанцёры i супрацоўнiкi службы аператыўна рэагуюць на патрэбы людзей, — кажа Ала Смаляк. — У цяперашняй сiтуацыi асаблiва важна падтрымаць грамадзян розных сацыяльных груп. Адна з iх — людзi без пэўнага месца жыхарства. У рэгiёне распрацоўваецца алгарытм работы з бяздомнымi. Яны менш iнфармаваныя аб прафiлактыцы COVID-19. Iм неабходна i звяртаць больш пiльную ўвагу на сябе, на асабiстую гiгiену, на навакольных, — лiчыць сенатар.
У найблiжэйшы час спецыялiсты пачнуць распаўсюджваць улёткi з iнфаграфiкай аб прафiлактыцы каранавiруса. Таксама добраахвотнiкi плануюць выдаваць бяздомным антыбактэрыяльнае мыла i iншыя сродкi гiгiены. Да работы з гэтай катэгорыяй людзей далучацца валанцёры атрада хуткага рэагавання абласной арганiзацыi Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.
— Валанцёры ўжо маюць досвед, як дзейнiчаць у розных сiтуацыях, добра ўкамплектаваны ў плане сродкаў абароны i выказалi гатоўнасць далучыцца да працэсу, — падкрэслiла Ала Смаляк.
Плануецца, што атрады хуткага рэагавання будуць працаваць з бяздомнымi не толькi ў абласным цэнтры, але i ў Мазыры, Жлобiне i iншых гарадах рэгiёна. Сенатар нагадала, што людзi, якiя трапiлi ў складаныя жыццёвыя сiтуацыi, могуць звярнуцца па дапамогу ў Гомельскi крызiсны цэнтр.
У сваю чаргу, член Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi па адукацыi, навуцы, культуры i сацыяльным развiццi Таццяна Абель паўдзельнiчала ў дабрачыннай iнiцыятыве па падтрымцы грамадзян Гомельскага раёна. Педагогi i выхаванцы Улукаўскай школы-iнтэрната арганiзавалi пашыў марлевых павязак, каб перадаць iх работнiкам сацыяльных службаў.
Як расказала дырэктар школы-iнтэрната Наталля Пруднiкава, i педагагiчны калектыў, i выхаванцы былi рады зрабiць унёсак у агульную справу. Дзякуючы iх старанням за кароткi тэрмiн было выраблена некалькi сотняў марлевых павязак. Як вынiк, сродкамi рэспiраторнай абароны забяспечаны кожны работнiк школы-iнтэрната, а ў Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва Гомельскага раёна перададзена больш за 300 павязак.
— У такi няпросты час важны ўнёсак кожнага, i мы рады, што змаглi нешта зрабiць для людзей, — падзялiлася думкамi Наталля Генадзеўна. — У нашай школе працоўнаму навучанню ўдзяляецца вялiкая ўвага, ёсць свая швейная майстэрня. Пад кiраўнiцтвам настаўнiка педагогi i выхаванцы асвоiлi тэхнiку пашыву марлевых павязак. Вырабы атрымалiся надзейныя i зручныя, iх можна выкарыстоўваць шматразова. Плануем шыць i далей.
Iнiцыятыву Улукаўскай школы-iнтэрната падтрымала член Савета Рэспублiкi Таццяна Абель, якая на ўласныя сродкi закупiла неабходныя матэрыялы.
— Кожнаму з нас сёння вельмi важна знайсцi магчымасць i зрабiць нешта карыснае для тых, хто знаходзiцца на пярэднiм краi барацьбы з небяспечнай iнфекцыяй, — зазначыла Таццяна Валер'еўна. — Гэта не толькi ўрачы, але i ўсе тыя, хто па абавязку службы цi поклiчы сэрца дапамагаюць людзям. Таму я з радасцю адгукнулася на просьбу педагогаў Улукаўскай школы-iнтэрната i дапамагла зрабiць невялiкую добрую справу: закупiла тканiну для вытворчасцi марлевых павязак. Гэтыя вырабы супрацоўнiкаў iнтэрната прызначаны для работнiкаў сацыяльнай абароны, якiя пастаянна наведваюць састарэлых людзей у розных населеных пунктах Гомельскага раёна.
Сенатары кажуць, што сёння дабрыня i спагадлiвасць — якасцi, каштоўнасць якiх немагчыма пера-
ацанiць. Цяпер асаблiва важныя згуртаванасць i ўзаемадапамога.
Наталля КАПРЫЛЕНКА
Фота дадзена Гомельскай абласной арганiзацыяй Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/natallya-kaprylenka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[4] https://zviazda.by/be/tags/pazhylyya-lyudzi
[5] https://zviazda.by/be/tags/dapamoga
[6] https://zviazda.by/be/tags/savet-respubliki
[7] https://zviazda.by/be/tags/gomelskaya-voblasc