Праваслаўным хрысціянам Беларусі
Дарагія суайчыннікі!
Ад усяго сэрца віншую вас з Уваскрэсеннем Хрыстовым.
Свята Вялікадня — крыніца вялікай радасці і духоўнай сілы. Яно сцвярджае каштоўнасць чалавечага жыцця, умацоўвае веру ў любоў і справядлівасць.
Хрысціянства стагоддзямі выхоўвала ў людзях найлепшыя якасці — міласэрнасць, спагаду і самаадданае служэнне бліжняму.
Праваслаўныя традыцыі і сёння з'яўляюцца маральнай асновай беларускага народа, заўсёды гатовага працягнуць руку дапамогі тым, хто мае патрэбу, незалежна ад рэлігіі і нацыянальнасці. Таму што сапраўдная вера немагчымая без добрых спраў.
Няхай светлыя велікодныя дні прынясуць мір і згоду ў вашы сем'і. Жадаю ўсім здароўя, шчасця і дабрабыту.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Аляксандр Лукашэнка
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/prezident
[2] https://zviazda.by/be/religiya
[3] https://zviazda.by/be/tags/vyalikdzen
[4] https://zviazda.by/be/tags/vinshavanne-alyaksandra-lukashenki