Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя [3], па стане на 18 красавіка ў Беларусі на стацыянарным лячэнні знаходзіцца 3282 чалавекі, хворых на COVID-19.
У дачыненні да 510 чалавек праводзіцца ўдакладняючая дыягностыка.
Памерлі 45 чалавек з шэрагам хранічных хвароб.
Праведзена 92 709 тэстаў на каранавірус. Для правядзення тэставання задзейнічаны 25 лабараторый.
458 пацыентаў больш не хварэюць, яны былі выпісаныя.
Падчас стрыму [4] намеснік міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Алена Богдан адзначыла, што міністэрства прымае усе меры, каб не дапусціць "імклівага, лавінападобнага росту і прайсці паката гэты перыяд пад’ёму COVID-19".
Міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік прагназуе [5], што на пік захваральнасці па каранавірусу Беларусь выйдзе ў канцы красавіка – пачатку мая.
З 8 па 11 красавіка ў Беларусі па запрашэнні кіраўніка дзяржавы працавала місія СААЗ. На брыфінгу [6] яе кіраўнік Патрык О`Конар высока ацаніў тыя меры, якія прымае Беларусь для выяўлення выпадкаў, адсочвання кантактаў і ізаляцыі інфіцыраваных.
Але ў сувязі з тым, што Беларусь уваходзіць у новую фазу эвалюцыі ўспышкі COVID-19, прадстаўнікі СААЗ прапанавалі дадаць да тых мер, якія ўжо прадпрымаюцца, фізічнае дыстанцыянаванне. Таксама было агучана, што патрэбна 12-18 месяцаў, каб справіцца з распаўсюджаннем інфекцыі.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/zdaroue-0
[3] https://t.me/minzdravbelarus
[4] http://www.zviazda.by/be/news/20200414/1586859133-ministerstva-ahovy-zdarouya-pravodzic-chargovy-strym-prysvechany
[5] http://zviazda.by/be/news/20200409/1586423646-karanik-na-pik-zahvaralnasci-pa-karanaviruse-belarus-vyydze-u-kancy
[6] http://www.zviazda.by/be/news/20200411/1586608928-misiya-saaz-pravodzic-pres-kanferencyyu-pa-vynikah-vizitu-u-belarus
[7] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[8] https://zviazda.by/be/tags/statystyka
[9] https://zviazda.by/be/tags/covid-19