Першыя 15 чалавек, якія перахварэлі на COVІD-19, ужо сталі донарамі [4] плазмы. Нагадаем, што медыкі ўкараняюць такую методыку дапамогі пацыентам з цяжкімі формамі каранавіруснай інфекцыі — ім пераліваецца плазма ад донараў, што паправіліся. А антыцелы, якія яна ўтрымлівае, дапамагаюць арганізму справіцца з хваробай.
Першыя шэсць беларусаў здалі сваю плазму ў Мінску, учора тое самае зрабілі ў Віцебску: на абласной станцыі пералівання крыві спецыялісты правялі забор плазмы з антыцеламі да COVІD-19.
Забор імуннай плазмы будзе праводзіцца і ў цэнтры трасфузіялогіі Мінска на базе 6-й гарадской клінічнай бальніцы. Таксама ў найбліжэйшыя дні гэтую працэдуру плануюць пачаць і ўсе абласныя цэнтры. Міністэрства аховы здароўя звяртаецца да ўсіх тых, хто паправіўся, з заклікам стаць донарамі і дапамагчы ўрачам выратаваць тых, хто цяжка пераносіць захворванне.
Донарам плазмы можа стаць той, хто перахварэў на каранавірус. Пры гэтым чалавек павінен быць здаровы: цягам мінімум 15 сутак у яго не павінна быць клінічных сімптомаў і ніякіх лабараторных прыкмет каранавіруснай інфекцыі. Акрамя таго, ёсць стандартныя патрабаванні для донараў крыві і яе кампанентаў. Гэта, напрыклад, узрост 18—60 гадоў, вага не менш за 50 кілаграмаў. На працэдуру па заборы плазмы патрэбна ўсяго 30 хвілін.
Кантакты для тых, хто перахварэў на COVІD-19 і хоча стаць донарам плазмы:
РНПЦ трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій — намеснік дырэктара Ларыса Міхайлаўна Гушчына: +375 17 298 86 56; +375 29 770 57 53.
Адзіны донарскі цэнтр:
+375 29 362 82 93; +375 17 289 84 84; +375 17 289 86 43; +375 17 289 01 08.
Гарадскі цэнтр трансфузіялогіі (6-я гарадская клінічная бальніца):
+375 17 239 59 13; +375 29 190 97 48.
Віцебск: 8 021 224 03 80; Гомель: 8 023 253 98 32; 8 023 253 98 14; Брэст: 8 016 228 53 81; Магілёў: 8 022 225 74 22; Гродна: 8 015 231 54 04; Маладзечна: 8 017 675 47 35.
Алена КРАВЕЦ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/alena-kravec
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdaroue-0
[4] http://zviazda.by/be/news/20200421/1587457296-pershyya-15-chalavek-yakiya-perahvareli-na-covid-19-stali-donarami-plazmy
[5] https://zviazda.by/be/tags/plazma-kryvi
[6] https://zviazda.by/be/tags/covid-19