У мінскі даваенны раён Грушаўка прыйшоў час цвіцення садоў. На падворках вуліц Разінскай, Грушаўскай, Талінскай і шматлікіх Чыгуначных завулкаў першымі зацвітаюць вішні.
Белыя аблачынкі вішняў нагадваюць былы садовы рай знакамітага раёна. Нездарма жыхары сталіцы называлі Грушаўку вёскай у горадзе. Услед за вішнямі зацвітуць слівы, грушы, яблыні.
Але цяпер падворкаў з дамамі і садамі на Грушаўцы засталося зусім мала: іх зносяць. На вызваленных тэрыторыях узводзяцца шматпавярховыя будынкі.
Анатоль Кляшчук, фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/ekalogiya
[4] https://zviazda.by/be/regiyony-0
[5] https://zviazda.by/be/tags/grushauka
[6] https://zviazda.by/be/tags/sad
[7] https://zviazda.by/be/tags/cvicenne