Тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з генеральным дырэктарам Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Тэдрасам Гебрэйесусам адбылася 12 мая. Яна была ініцыяваны кіраўніцтвам СААЗ, паведамілі [5] ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Кіраўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя папрасіў расказаць пра становішча, якое на сёння складваецца ў Беларусі, а таксама пацікавіўся, якая патрэбна падтрымка ад арганізацыі, заявіўшы пра гатоўнасць пры неабходнасці такую дапамогу аказаць.
Прэзідэнт распавёў аб працы сістэмы аховы здароўя ў цэлым, абраных краінай стратэгіі і тактыцы ў супрацьдзеянні распаўсюджванню віруса. Ён акцэнтаваў увагу, што на сёння непакой выклікаюць пнеўманіі, лячэнні якіх надаецца найбольшая ўвага. Галоўная задача, якую вызначылі для сябе ў Беларусі, - змагацца за кожнае жыццё, ні ў якім разе не дапускаць скачка ўзроўню смяротнасці.
Кіраўнік СААЗ адзначыў, што кожная краіна ва ўмовах пандэміі выкарыстоўвае свае метады барацьбы, рэагавання на сітуацыю, адзіных рэцэптаў і правілаў тут не існуе. Кіраўнік СААЗ падзякаваў Прэзідэнту і органам ўлады краіны ў цэлым за глыбокую ўцягнутасць ў працэс, пра што ён добра дасведчаны.
Размова ішла і аб місіі СААЗ, якая працавала ў Беларусі ў красавіку. Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Тэдраса Гебрэйесуса за прыезд экспертаў. Кіраўнік СААЗ у сваю чаргу выказаў падзяку за прыём спецыялістаў і створаныя ўмовы для працы, выказаўшы намер і надалей падтрымліваць Беларусь.
Прэзідэнт запрасіў кіраўніка СААЗ наведаць Беларусь з візітам. Тэдрас Гебрэйесус прыняў запрашэнне, паабяцаўшы прыехаць у нашу краіну пасля заканчэння пандэміі.
Прэв'ю: newspotok.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/prezident
[3] https://zviazda.by/be/gramadstva
[4] https://zviazda.by/be/zdaroue-0
[5] http://president.gov.by/ru/news_ru/view/telefonnyj-razgovor-s-generalnym-direktorom-vsemirnoj-organizatsii-zdravooxranenija-tedrosom-gebrejesusom-23591/
[6] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[7] https://zviazda.by/be/tags/saaz