Асвятленне вуліц, добраўпарадкаванне, капітальны рамонт — гэтыя і іншыя пытанні ўздымалі жыхары Брэсцкай вобласці падчас прамой лініі памочніка Прэзідэнта Анатоля МАРКЕВІЧА.
Большасць зваротаў паступіла з абласнога цэнтра і райцэнтраў вобласці. Жыхары Баранавіч паскардзіліся на недастатковае асвятленне вуліцы. Ліхтар ёсць, але ён не гарыць. Агучаная праблема вырашылася адразу. Памочнік Прэзідэнта звязаўся з кіраўніцтвам адпаведнай службы і атрымаў запэўніванне, што недахоп будзе выпраўлены за дзень-другі.
Брастаўчанка Валянціна С. жыве ў сацыяльнай кватэры, і ў яе ўзнікла патрэба замены газавай пліты. Жанчына лічыць, што гэта павінен зрабіць уласнік кватэры. Анатоль Мечыслававіч даў даручэнне службовым асобам разабрацца з дагаворнымі ўзаемаадносінамі бакоў і вырашыць пытанне па законе.
Жыхароў дома па вуліцы Маскоўскай у Брэсце хвалюе пытанне капітальнага рамонту іх будынка. Ён будаваўся амаль паўвека таму, таму, акрамя ўнутраных работ, трэба прывесці ў парадак фасад. «Работа патрабуе рацыянальнага падыходу, — сказаў Анатоль Маркевіч. — Можна затраціць сродкі, правесці касметычны рамонт, які не дасць патрэбных вынікаў і не палепшыць якасць жыцця для кватэранаймальнікаў. Тут неабходна знайсці спосаб разумнага і рацыянальнага ўкладання сродкаў».
Актыўнасць падчас прамой лініі праявілі таксама жыхары Баранавіцкага, Лунінецкага, Ляхавіцкага, Іванаўскага раёнаў. Усяго падчас прамой лініі памочнік Прэзідэнта даў адказы на 11 пытанняў.
Яна СВЕТАВА
Прэв'ю: sb.by
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/yana-svetava
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/regiyony-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/anatol-markevich
[5] https://zviazda.by/be/tags/pramaya-telefonnaya-liniya