Малюнкі Кузьмы Чорнага
Працягваем знаёміць вас з цікавымі старонкамі віртуальнага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”, прымеркаванага да 100-годдзя літаратурнага аб’яднання “Маладняк” (1923–1928).
Ужо ў чэрвені будзе прадстаўлены новы раздзел, прысвечаны 120-годдзю з дня нараджэння празаіка, драматурга, публіцыста і перакладчыка Кузьмы Чорнага (1900–1944).
Падчас работы над праектам бібліятэка наладзіла сумесную працу з Літаратурным музеем Кузьмы Чорнага [1], які знаходзіцца ў аграгарадку Цімкавічы Капыльскага раёна Мінскай вобласці, дзе прайшло дзяцінства і юнацтва пісьменніка.
Дзякуючы гэтаму плённаму супрацоўніцтву Нацыянальная бібліятэка атрымала шмат каштоўных матэрыялаў з фондаў музея. Напрыклад, малюнкі Кузьмы Чорнага, які быў не толькі пісьменнікам, але і спрабаваў сябе ў ролі мастака, ствараў ілюстрацыі да сваіх твораў.
Фатаграфіі Літаратурнага музея Кузьмы Чорнага даюць магчымасць азнаёміцца з экспазіцыяй установы, убачыць асабістыя рэчы пісьменніка, пра якія можна будзе даведацца з нашых наступных навін.
Нагадваем, што ў віртуальным праекце “На хвалі часу, у плыні жыцця” [2] вы можаце пазнаёміцца з поўнымі тэкстамі часопісаў, альманахаў і літаратурных выданняў аб’яднання “Малядняк”, а таксама з прыжыццёвымі кнігамі сяброў арганізацыі.
Сачыце за навінамі, вас чакае яшчэ шмат цікавага і пазнавальнага!
Крыніца: https://www.nlb.by/by/news/da-100-goddzya-litab-yadnannya-maladnyak/malyunki-kuzmy-chornaga/ [3]
Спасылкі
[1] http://bellitmuseum.by/litaraturnyi-muzey-kuzmyi-chornaga/
[2] https://www.nlb.by/by/infarmatsyynyya-resursy/elektronnyya-infarmatsyynyya-resursy/resursy-natsyyanalnay-bibliyateki-belarusi/virtualnyya-praekty-vysta-ki-i-kalektsyi/virtualnyya-praekty-bibliyateki/virtual/na-khvali-chasu-u-plyni-zhytstsya/?back_url_admin=%2Fbitrix%2Fadmin%2Fiblock_list_admin.php%3FIBLOCK_ID%3D66%26type%3Dprojects_by%26lang%3Dby%26find_section_section%3D4604
[3] https://www.nlb.by/by/news/da-100-goddzya-litab-yadnannya-maladnyak/malyunki-kuzmy-chornaga/