У Кітаі вызначаны 20 намінантаў для канчатковага адбору 10 лепшых археалагічных адкрыццяў 2019 года. Аб гэтым паведамілі ў Дзяржаўным ўпраўленні па ахове культурнай спадчыны КНР, перадае [3] «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
20 уключаных у шорт-ліст археалагічных знаходак раскіданыя ў 14 рэгіёнах правінцыйнага ўзроўню па ўсёй краіне. Тры з іх знаходзяцца ў правінцыі Шэньсі, па два — у правінцыях Хэйлунцзян, Чжэцзян, Шаньдун і Хэнань, паведаміла прафесійная археалагічная газета, дадаўшы, што ў большасці адабраных месцаў праводзіліся актыўныя раскопкі.
Адбор, які ўпершыню прайшоў у 1990 годзе, арганізаваны прафесійнай археалагічнай газетай і Кітайскім археалагічным таварыствам для таго, каб адабраць лепшыя археалагічныя адкрыцці, якія «маюць гістарычнае, мастацкае і навуковае значэнне».
Прэв’ю: ufonews.su
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya