Мiнпрыроды запрашае грамадскасць да ўдзелу ў нацыянальных кансультацыях па змесце Нацыянальнага даклада аб ажыццяўленнi Орхускай канвенцыi.
Прыродаахоўнае ведамства пры ўдзеле шырокага кола зацiкаўленых ведамстваў i грамадскасцi распачало падрыхтоўку Нацыянальнага даклада аб ажыццяўленнi Орхускай канвенцыi ў Рэспублiцы Беларусь (за перыяд 2017 – 2020 гадоў). Падчас яго падрыхтоўкi збiраецца i аналiзуецца iнфармацыя пра меры, прынятыя краінай у мэтах ажыццяўлення палажэнняў Канвенцыi, i пра iх эфектыўнасць з пункту гледжання дасягнення мэт гэтага мiжнароднага дакумента ў адпаведнасцi з рэкамендацыямi камiтэта па пытаннях яго выканання ў дачыненнi да нашай краiны.
Як расказалi ў прэс-службе Мiнпрыроды, да ўдзелу ў нацыянальных кансультацыях па змесце Нацыянальнага даклада аб ажыццяўленнi Орхускай канвенцыi запрашаецца i зацiкаўленая грамадскасць. Свае прапановы можна накiроўваць у Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Рэспублiкi Беларусь да 8 чэрвеня 2020 года на электронны адрас daspriroda@tut.by [4] з пазнакай «Нацыянальны даклад». Кантактная асоба ў Мiнпрыроды: намеснiк начальнiка ўпраўлення аналiтычнай работы, навукi i iнфармацыi Алена Меляшкова (тэл. 200-45-45).
З папярэднiмi дакладамi можна азнаёмiцца на сайце [5] Орхускага цэнтра Рэспублiкi Беларусь. Працэс падрыхтоўкi Нацыянальнага даклада аб ажыццяўленнi Орхускай канвенцыi апiсаны па спасылцы ў QR-кодзе.
* * *
Канвенцыя Еўрапейскай эканамiчнай камiсii ААН «Аб доступе да iнфармацыi, удзеле грамадскасцi ў прыняццi рашэнняў i доступе да правасуддзя па пытаннях, што датычацца навакольнага асяроддзя» (Орхуская канвенцыя) была падпiсана ў горадзе Орхусе (Данiя) у 1998 годзе. У нашай краiне яна зацверджана Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 14 снежня 1999 года № 726.
Задача Орхускай канвенцыi — гарантаваць правы на доступ грамадскасцi да iнфармацыi, удзелу ў працэсе прыняцця рашэнняў i на доступ да правасуддзя па пытаннях, якiя датычацца навакольнага асяроддзя, каб забяспечыць правы кожнага чалавека сучаснага i будучых пакаленняў на жыццё ў спрыяльным навакольным асяроддзi.
Каб рашыць гэту задачу, бакi, якiя падпiсалi Канвенцыю, абавязалiся забяспечваць ажыццяўленне трох асноўных правоў:
Веранiка КОЛАСАВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/veranika-kolasava-1
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/ekalogiya
[4] mailto:daspriroda@tut.by?subject=%D0%9D%D0%B0%D1%86%D1%8B%D1%8F%D0%BD%D0%B0%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D1%8B%20%D0%B4%D0%B0%D0%BA%D0%BB%D0%B0%D0%B4
[5] http://aarhusbel.com/actual
[6] https://zviazda.by/be/tags/kansultacyi