Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя [3], па стане на 20 мая ў Беларусі зарэгістравана 32 426 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.
Усяго праведзена 387 673 тэсты на каранавірус.
11 415 чалавек больш не хварэюць, яны былі выпісаныя.
Памерлі 179 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
Больш за 100 пацыентаў з COVID-19 атрымалі донарскую плазму. Пра гэта 17 мая паведаміў [4] дырэктар РНПЦ трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій Фёдар Карпенка. У прыкладна паловы з іх назіраецца станоўчая дынаміка пасля ўкаранення такога метаду лячэння.
«Пры гэтым тактыка лячэння памянялася ад таго, што мы першапачаткова планавалі і таго, што бачылі ў міжнародных публікацыях. Зараз мы гаворым пра якасць плазмы. Гэта значыць, мы бачым тытры антыцелаў і адбіраем найбольш моцную плазму», — паведаміў Фёдар Карпенка.
Ён дадаў, што сёння сфарміравана па цэнтры база ўсіх тых рэцыпіентаў, пацыентаў, каму была выкарыстаная плазма. «Зараз з тых, хто ўжо былі, значна станоўчая дынаміка, тыя, хто ачунялі, — гэта каля 50 пацыентаў», — адзначыў дырэктар РНПЦ.
14 мая ў эфіры тэлеканала СТБ намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан паведаміла [5], што Беларусь выйшла на так званае плато.
«Вы ведаеце, што ў апошні час мы выходзім на так званае плато, калі мы выяўляем у сярэднім дзесьці каля 8,7–9,7 % ад колькасці праведзеных тэстаў. І калі ўзяць нашу дыяграму, то на гэта плато мы ўзлезлі і знаходзімся», — праінфармавала намеснік міністра.
Прэв’ю: rubtsovsk.org
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/zdaroue-0
[3] https://t.me/minzdravbelarus
[4] http://www.zviazda.by/be/news/20200518/1589781862-bolsh-za-100-pacyentau-z-covid-19-atrymali-donarskuyu-plazmu
[5] http://zviazda.by/be/news/20200515/1589523891-ministerstva-ahovy-zdarouya-my-vyhodzim-na-plato-pa-karanavirusu
[6] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[7] https://zviazda.by/be/tags/statystyka