Аб’ём вытворчасці прамысловых робатаў у Кітаі ў сакавіку павялічыўся на 12,9 працэнта ў гадавым вымярэнні — да 17,2 тысячы. Пра гэта сведчаць дадзеныя Дзяржстата КНР, перадае [3] «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Па выніках першага квартала ў краіне было выпушчана 34.645 прамысловых робатаў, што на 8,2 працэнта менш, чым у аналагічны перыяд мінулага года. Па выніках 2019-га вытворчасць прамысловай робататэхнікі ў краіне знізілася на 3,1 працэнта ў гадавым вылічэнні — да 177 тыс. адзінак.
Кітай імкнецца мадэрнізаваць працаёмкі вытворчы сектар шляхам тэхналагічных інавацый у сувязі з тым, што ў краіне скарачаецца колькасць працаздольнага насельніцтва і растуць выдаткі на працоўную сілу. У 2016 годзе Кітаі было абвешчана аб пашырэнні выкарыстання прамысловых робатаў у такіх галінах, як аўтамабілебудаванне, электроніка, бытавая тэхніка, авіяцыя, тэкстыль і хімічная прамысловасць.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya