Кітай летась імпартаваў амаль два мільёна тон свініны. Пра гэта паведаміла Міністэрства камерцыі КНР, перадае [3] «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Імпарт свініны вырас на 67 працэнтаў у параўнанні з 2018 годам, заявіў прадстаўнік міністэрства Жэнь Хунбінь. Паводле яго слоў, увоз аказаў сур’ёзную падтрымку стабілізацыі ўнутранага рынку і задавальненню спажывецкага попыту.
Цэны на гэты від мяса ў Кітаі рэзка ўзраслі, паколькі галіна моцна пацярпела ад афрыканскай чумы свіней, што прывяло да росту спажывецкай інфляцыі. Расцэнкі пачалі стабілізавацца пасля таго, як у КНР былі прынятыя шэраг адпаведных мер, сярод якіх — павелічэнне субсідый для аднаўлення свінагадоўлі, вызваленне запасаў замарожанай свініны і пашырэнне імпарту.
У мінулым годзе Кітай імпартаваў мясныя прадукты агульным аб’ёмам 4,82 млн тонаў, што на 58 працэнтаў больш, чым годам раней, адзначыў Жэнь Хунбінь.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya