Кітайскі вытворца хімічных валокнаў Sinopec Yizheng Chemical Fibre, які з’яўляецца даччыным прадпрыемствам найбуйнейшай нафтаперапрацоўчай кампаніі Кітая Sinopec, увёў у эксплуатацыю сваю 12-ю струменевую лінію па вытворчасці нятканага палатна, якое атрымлiваецца метадам аэрадынамічнага распылення расплаваў палімераў, каб задаволіць вялікі попыт з боку вытворцаў ахоўных масак, перадае [3] «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Кампанія Sinopec завяршыла будаўніцтва ўсіх сваіх 16 ліній для вытворчасці такой тканіны. Пры поўнай загрузцы ўсіх 16 струменевых ліній, а таксама сумесных прадпрыемстваў кампаніі Sinopec, якія штодня могуць вырабляць сем тон нятканага палатна, штодзённая сукупная вытворчая магутнасць кампаніі дасягне 37 тон, а гадавая перавысіць 13,5 тысячы тон, што дазволіць вырабіць 13,5 мільярда медыцынскіх масак.
Нятканае палатно з’яўляецца базавай сыравінай, якая служыць фільтруючым пластом у сярэдняй частцы масак для паглынання пылу, бактэрый і пылка. Sinopec спатрэбілася 76 дзён для стварэння найбуйнейшай у свеце базы па вытворчасці нятканага палатна, заявілі ў кітайскай кампаніі.
Sinopec — вядучы вытворца поліпрапіленавай сыравіны ў ланцужку вытворчасці ахоўных масак. Для задавальнення рынкавага попыту карпарацыя ўклала 300 млн юаняў (каля 42 млн долараў) у будаўніцтва вытворчых ліній у двух даччыных кампаніях Sinopec Beijing Yanshan Petrochemical і Sinopec Yizheng Chemical Fibre, якія размешчаны, адпаведна, у Пекіне і правінцыі Цзянсу (Усходні Кітай).
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya