З 25 да 31 мая сацыякультурны канал пакажа праекты ўласнай вытворчасці, прымеркаваныя да святочных дат дзеячаў беларускай і савецкай культуры.
Спевака і кіраўніка ансамбля «Песняры» Леаніда Барткевіча, паэта і перакладчыка Уладзіміра Карызну, эстрадную спявачку Тамару Раеўскую і артыстку оперы Наталлю Рудневу павіншуюць з днём нараджэння ў партрэтных тэлефільмах і праграмах з цыклаў «Камертон», «Майстры і куміры» і «Беларусь як песня».
Акрамя гэтага, «Беларусь 3» успомніць і тых майстроў, якіх ужо даўно няма сярод нас, але чые творы жывуць. Да 100-годдзя з дня нараджэння савецкага кінарэжысёра Юрыя Ягорава 25 мая будзе паказаны яго фільм «Простая гісторыя». А 26 мая ў эфіры тэлеканала ўспомняць джазавага імправізатара, трубача і кампазітара Эдзі Рознера напярэдадні яго 110-годдзя.
Алена ДРАПКО
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/alena-drapko
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/teletydzen
[4] https://zviazda.by/be/tags/teletydzen