Узровень заработнай платы і сацыяльных выплат педагогам на пастаянным кантролі Міністэрства адукацыі, заявіў кіраўнік ведамства Ігар Карпенка падчас сустрэчы з дырэктарамі ўстаноў адукацыі Валожынскага раёна, паведамляе [1] БЕЛТА.
«Па сакавіку сярэдняя зарплата настаўнікаў па рэспубліцы склала Br 1 тыс. 06. На сённяшні дзень зарплата настаўнікаў складае прыкладна 80–82 % ад сярэдняй па краіне. Пастаўлена задача да 2025 года выйсці на 100 %. З 1 студзеня была ўкаранёная новая сістэма аплаты працы педагогаў, і гэтае пытанне знаходзіцца на пастаянным кантролі. Для мяне прынцыпова адстойваць пазіцыі па зарплаце і тых сацыяльным выплатах, якія павінныя быць у сістэме адукацыі», — падкрэсліў Ігар Карпенка.
Ён адзначыў, што міністэрства накіравала ва ўстановы адукацыі рэкамендацыі па стымуляванні настаўнікаў, якія ў сённяшніх умовах працуюць дыстанцыйна.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/minobrazovanija-uroven-zarplaty-i-sotsialnyh-vyplat-pedagogam-na-postojannom-kontrole-391932-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/adukacyya
[3] https://zviazda.by/be/tags/igar-karpenka