У Наваполацку, Віцебску і Полацкім раёне на наступным тыдні правядуць электронныя кірмашы вакансій, паведамілі [1] БЕЛТА ва ўпраўленнях па працы, занятасці і сацыяльнай абароне выканкамаў.
Кірмашы пройдуць на сайце e-vacancy.by [2].
У Наваполацку яго арганізуюць 26 мая з 10:00 да 13:00. У ім прымуць удзел некалькі прадпрыемстваў: НТКУП «Трамвайны парк», Наваполацкая цэнтральная гарадская бальніца, НКУП «ЖРЭА», ДП «Наваполацкая кіруючая кампанія», ААТ «Трэст № 16, г. Наваполацк», УП «Біямехзавод бытавых другасных рэсурсаў» і філіял «АТП № 6 г. Наваполацка» ААТ «Віцебскаблаўтатранс».
У Віцебску электронны кірмаш адбудзецца 27 мая з 10:00 да 12:00. Спашукальнікі работы атрымаюць магчымасць задаць наймальніку пытанні, якія цікавяць, атрымаць электронную кансультацыю, запрашэнне на гутарку ў рэжыме рэальнага часу. У мерапрыемстве прымуць удзел сем наймальнікаў Віцебска: Віцебскі абласны дзіцячы клінічны цэнтр, Віцебская гарадская клінічная бальніца хуткай медыцынскай дапамогі, Віцебскі абласны клінічны кардыялагічны цэнтр, Віцебская абласная інфекцыйная бальніца, УП «Віцебскі футравы камбінат», УП «Галант» і ААТ «Віцебскдрэў».
Таксама кірмаш правядуць у Полацкім раёне. Спашукальнікаў запрашаюць на сайт 29 мая з 10:00 да 12:00.
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/society/view/elektronnyja-kirmashy-vakansij-projduts-u-navapolatsku-vitsebsku-i-polatskim-raene-87922-2020/
[2] http://e-vacancy.by/
[3] https://zviazda.by/be/tags/vakansiya
[4] https://zviazda.by/be/tags/kirmash-vakansiy
[5] https://zviazda.by/be/tags/rabota