Міжведамасная камісія па міжнародным гандлі Украіны ўвяла антыдэмпінгавыя пошліны на запалкі з Расіі і Беларусі. Для Расіі будзе ўстаноўлена пошліна амаль у 46 %, а для Беларусі — крыху больш за 21 %.
«Па выніках правядзення антыдэмпінгавага расследавання адносна імпарту ва Украіну запалак паходжаннем з Рэспублікі Беларусь і РФ устаноўлены стаўкі антыдэмпінгавай пошліны для Беларусі ў памеры 21,32 %, для РФ — у памеры 45,79 %», паведамляе ТАСС са спасылкай на паведамленне Мінэканомікі Украіны.
Прэв'ю: sputnik.by
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/zapalki
[2] https://zviazda.by/be/tags/poshlina
[3] https://zviazda.by/be/tags/ukraina