Футбалісты барысаўскага БАТЭ і брэсцкага "Дынама" сёння правядуць вырашальны паядынак Кубка Беларусі, піша [1] БелТА.
Фінальны матч 29-га па ліку кубкавага розыгрышу пачнецца ў 17:00 на поле мінскага стадыёна "Дынама" (прамая трансляцыя на тэлеканале "Беларусь 5"). Апошні раз кубкавы фінал праходзіў на галоўнай арэне краіны ў 2012 годзе.
Судзіць матч будзе брыгада арбітраў з Гомеля на чале з рэферы ФІФА Амін Кургхелі. Яго асістэнтамі стануць Андрэй і Віктар Гецікавы, рэзервовы арбітр - магілёвец Дзмітрый Маркаў. Судзейскім інспектарам прызначаны Франц Ляцяга, дэлегат АБФФ - Ігар Цаплюк.
Абодва цяперашніх фіналіста па тры разы валодалі Кубкам краіны: барысаўчане выйгравалі трафей ў 2006, 2010 і 2015 гадах, берасцейцы - у 2007, 2017 і 2018. БАТЭ і брэсцкае "Дынама" двойчы сустракаліся ў вырашальных кубкавых паядынках і абодва разы поспех быў на баку дынамаўцаў (2007 г., 2018). На гэтым тыдні супернікі сустракаліся ў Брэсце ў матчы 10-га тура чэмпіянату Беларусі, футбалісты БАТЭ дамагліся перамогі з лікам 3: 1.
У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй і рэкамендацыямі Мінспорту і Міністэрства аховы здароўя ў продаж паступіла толькі 25% квіткоў з агульнай колькасці месцаў на дынамаўскіх трыбунах, якія змяшчаюць 22 тыс. гледачоў. Рассаджванняена сектарах будзе ажыццяўляцца ў шахматным парадку на адлегласці, якi гарантуе камфортнае і бяспечнае знаходжанне гледачоў на стадыёне.
У мінулым сезоне уладальнікам Кубка Беларусі стаў салігорскі "Шахцёр", які абыграў у вырашальным паядынку з лікам 2:0 футбалістаў "Віцебска" на іх полі.
Прэв'ю: bookmaker-ratings.ru
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/sport/view/bate-i-brestskoe-dinamo-razygrajut-kubok-belarusi-po-futbolu-392062-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/bate
[3] https://zviazda.by/be/tags/dynama-brest
[4] https://zviazda.by/be/tags/kubak-belarusi-pa-futbole