22 мая ратавальнікам паведамілі, што на рацэ Ясельда па пояс у вадзе знаходзіцца дзіця і не можа само выбрацца на бераг, інфармуе [1] сайт МНС.
Калі на месца прыбылі супрацоўнікі МНС, высветлілася, што ў багністай частцы ракі на адлегласці каля метра ад берага знаходзіцца хлопчык.
Самастойна другакласнік рухацца ўжо не мог, яго сябар-першакласнік знаходзіўся побач на беразе ракі.
Ратавальнікі дасталі хлопчыка з балоцістай мясцовасці і пасля агляду медыкамі перадалі бацькам.
Спасылкі
[1] https://mchs.gov.by/glavnoe/310089/
[2] https://zviazda.by/be/tags/byarozauski-rayon
[3] https://zviazda.by/be/tags/balota