Чысціць газоны ад пустазелля будуць пры дапамозе новага гербіцыду. Пра гэта агенцтву «Мінск-Навіны» паведаміла [1] кіраўнік службы па добраўпарадкаванні і ўтрыманні аб’ектаў зялёнай гаспадаркі УП «Мінскзелянбуд» Анжаліка Пузанкова.
Навукоўцы з Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В.Ф. Купрэвіча НАН Беларусі распрацавалі для мінскіх азеляніцеляў рэкамендацыі, як ужываць на гарадскіх газонах прэпараты, што перашкаджаюць росту і развіццю дзьмухаўца. Яны падабралі і выпрабавалі склад, які ўключае ў сябе гербіцыд «Магнум», эфектыўны супраць пустазелля, а таксама прэпараты, якія стымулююць рост газонных траў. Новы прэпарат тэсціравалі летась на ўчастку праспекта Незалежнасці ад ваеннага гарадка да выезду з горада. Там дзьмухаўцы з газона зніклі, а шматгадовыя злакавыя травы засталіся цэлымі.
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/gazony-v-stolicze-ochistyat-ot-oduvanchikov-s-pomoshhyu-novogo-gerbiczida/
[2] https://zviazda.by/be/tags/dzmuhaucy
[3] https://zviazda.by/be/tags/minskzelenbud